Ала Савашэвіч

 

«Камень, як самае прыроднае — тое, што найбольш набліжана да зямлі. Такім жа арганічным і адпаведным свайму часу быў Агінскі, гэта вельмі натуральная фігура, якая адначасова магла быць і дыпламатам, і кампазітарам, і грамадскім дзеячам. Як маскі, мяняліся яго таленты і ролі, але разам з тым ён заставаўся верным той зямлі, з якой выйшаў».

 

Для сваёй працы Ала Савашэвіч шукала прыдатны камень на тэрыторыі, дзе Агінскі пражыў каля 20 гадоў — каля вёскі Залессе. Ала паказвае ў сваёй працы драматычную шматслойнасць жыццёвага шляху Агінскага, а таксама адзінства і барацьбу матэрыяльнага і духоўнага пачаткаў у натуры гэтага неардынарнага чалавека.

 


View Map in a larger map