Музычны альбом «ANIMA»

 

«Мы папрасілі музыкаў напісаць ці даць песні з іх рэпертуару, якія былі б, на іх думку, эмацыйна сугучныя з паняццем «Радзіма».

 

Па-першае, мы хацелі атрымаць творы, якія дазваляюць нам зразумець і адчуць, якія эмоцыі, думкі выклікае ў музыкаў вобраз Радзімы. Па-другое, паказаць, што ў нас ёсць выдатныя паэты і кампазітары, якія ўмеюць пісаць надзвычайна прыгожыя песні, яшчэ раз звярнуць на іх увагу і яшчэ раз павярнуць слухача тварам да беларускай музыкі. Мы цешымся вынікам і ўдзячныя ўсім музыкам, якія адгукнуліся».

 

 

ТРЭКЛІСТ:

1. Атмараві «Motherboard»

словы і музыка Атмараві

 

2. Сяргей Пукст «Птушка»

словы і музыка С. Пукст

 

3. Зміцер Вайцюшкевіч «На далёкай старане»

музыка З. Вайцюшкевіч, словы У. Някляеў

 

4. ili-ili «Чаканне»

музыка Д. Ясіневіч, словы М. Зуй

 

5. Алег Хаменка «Мацi»

словы і музыка А. Хаменка

 

6. Rockerjoker «Бі, баба, пой»

музыка М. Сіры, словы М. Насарогаў

 

7. Naka "Вяртанне"

словы і музыка Н. Шпакоўская

 

8. Уладзімір Пугач "Адліга"

словы і музыка У. Пугач

 

9. Лявон Вольскі «Бяз нас»

словы і музыка Л. Вольскі

 

Максім Лапікаў: аранжыроўкі, фартэпіяна 1-9.

Максім Івашын: фартэпіяна 6, 8.

Аляксандр Геліх: саўнд-дызайн, аранжыроўкі, звядзенне.

Прадзюсары: Андрэй Ісачэнка, Максім Сіры.


View Map in a larger map