Міхаіл Лешчанка

 

Жыццё Агінскага, як і яго дзейнасць, неадназначная, поўная пераездаў, блуканняў па Еўропе і пераменаў месцаў жыхарства. Міхаіл Лешчанка стварыў праект-падарожжа, сабраўшы фотаздымкі сваіх падарожжаў па месцах, дзе калісьці жыў і тварыў Агінскі.

 

Малады Міхал Клеафас Агінскі часта прыязджаў у рэзідэнцыю дзядзькі (вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Агінскага, дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, вялікага аматара мастацтва) у Слонім.

Агінскі прымае ўдзел у Гродзенскім сойме 1793 г.

Пасля разгрому атрада Агінскага, які ўдзельнічаў у паўстанні Тадэвуша Касцюшкі, Міхалу ўдалося схавацца і перабрацца на аўстрыйскую тэрыторыю, а адтуль — у Італію, дзе ён і пасяліўся ў Венецыі. Лічыцца, што менавіта ў Венецыі Агінскі напісаў знакаміты паланэз "Развітанне з Радзімай". Іншыя крыніцы кажуць пра тое, што паланез быў напісаны ў Залессі.

Міхал Клеафас хаваецца і вядзе палітычную дзейнасць у Еўропе, у тым ліку і ў Кракаве, дзе яго ледзь не арыштавалі.

У 1802 годзе расійскі імператар Аляксандр I амніставаў многіх удзельнікаў паўстання Тадэвуша Касцюшкі, у іх ліку і Агінскага. Кампазітару вярнулі, раней канфіскаванае за ўдзел у паўстанні, маёнтак у Залессі, на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. У ім Міхал пасяліўся з сям'ёй, пачаў будаўніцтва новай сядзібы і заклаў парк.

У 1823 годзе ў Агінскі захварэў, гэта вымусіла яго пераехаць ў Італію. Ён застаўся ў Фларэнцыі, дзе пражыў апошнія 10 гадоў жыцця. Пахаваны ў Пантэоне выбітных людзей ва фларэнтыйскай царкве «Санта-Крочэ».