Андрэй Давыдчык

 

«Развітанне — значыць, вакзал. Вакзал — значыць, людзі, а людзі і іх рэакцыя на тое, што адбываецца — гэта самае цікавае ў фатаграфіі».

 

Андрэй Давыдчык стварыў рэпартаж пра тое, як паланэз «Развітанне з Радзімай» гучыць не ў камернай зале і не ў абстаноўцы пафаснай урачыстасці, а ў нестандартным для яго асяроддзі — на пероне. Андрэй захаваў рэакцыі працаўнікоў дзiцячай чыгункi, дзяцей і іх бацькоў на гучанне паланэза ў жывым выкананні Ансамбля духавой музыкі Лайдакі. Гэта развітванне, якое зусім не разьвітанне, таму што маленькія вандроўнікі сядуць у цягнік, але абавязкова хутка вернуцца, а, значыць, усё гэта не па-сапраўднаму, несур'ёзна. Знікае звыклы кантэкст і з'яўляюцца новыя асацыяцыі.