Іван Бесер

 

«Калi ты чытаеш класікаў, наведваеш музеі і глядзiш чорна-белыя фільмы, пранікаешся сумам, што многія з тых, з кім хацелася б пагаварыць, завязаць адносіны, ужо гісторыя. Але гэтак жа сама будуць сумаваць аб некаторых нашых сучасніках i нашыя нашчадкі».

Іван Бесер стварыў партрэты нашых сучаснікаў, і гэтыя работы задзейнічаны ў культурных праектах на тэрыторыях, якія калісьці былі Радзімай Агінскага. Зараз гэта Беларусь, Польшча і Літва.